Трэцяя Каўказская, або Разборкі ў стылі 1990-х

Літаральна кожны дзень з Паўночнага Каўказа прыходзяць навіны пра бойкі паміж федэраламі і баевікамі. Апошняя зводка: 12 жніўня ва ўласным кабінеце (!) быў забіты міністр будаўніцтва Інгушэціі Руслан Амерханаў. Што адбываецца? Куды глядзяць Пуцін і Мядзведзеў? Прапануем падборку каментараў расійскіх юзераў на гэту тэму.

— Дапускаю, што міністра будаўніцтва забілі ў ходзе (анты)карупцыйных разборак. Аднак мяркую, што адным з галоўных фактараў нестабільнасці на Каўказе ёсць Кадыраў.



ef50c335cca9f340bde656363ebd02fd.jpg

Літаральна кожны дзень з Паўночнага Каўказа прыходзяць навіны пра бойкі паміж федэраламі і баевікамі. Апошняя зводка: 12 жніўня ва ўласным кабінеце (!) быў забіты міністр будаўніцтва Інгушэціі Руслан Амерханаў. Што адбываецца? Куды глядзяць Пуцін і Мядзведзеў? Прапануем падборку каментараў расійскіх юзераў на гэту тэму.
— Дапускаю, што міністра будаўніцтва забілі ў ходзе (анты)карупцыйных разборак. Аднак мяркую, што адным з галоўных фактараў нестабільнасці на Каўказе ёсць Кадыраў.
— Асноўны фактар нестабільнасці на Каўказе — амерыканскі ўрад у Іраку.
— Каўказ заўсёды кіпеў. Сусе­дзі ў Чачні — Інгушэція і Дагестан — вельмі далёкія ад стабільнасці. І не мне вам казаць, што Каўказ — гэта цэлая сістэма сасудаў, якія звязаныя паміж сабою. І наводзіць тут парадак — сізіфава праца.
— А як упісваецца ўзмоцненая актыўнасць тэрарыстаў на Каўказе ў прэзідэнцкія выбары на Украіне? Ледзь не забілі Еўкурава ў Інгушэціі, там жа сёння забіты міністра будаўніцтва, у Чачні праваабаронцаў забіваюць, як сабак, у Дагестане ўвесь час страляюць. Мая думка — такімі крывавымі ўколамі ўвагу Расіі адцягваюць ад чагосьці больш важнага, у тым ліку ад украінскіх выбараў.
— Сёння, 12 жніўня, невядомыя ва ўпор расстралялі ў службовым кабінеце міністра будаўніцтва Інгушэціі. Вось дык так! Баевікі пачалі ўрывацца ў будынкі, якія ахоўваюцца. Што казаць пра мясцовых жыхароў?.. Вайна пачалася або працягваецца? Хаця ёсць версія, што забойства звязанае з пачаткам аўдытарскіх праверак на будоўлях рэспублікі.
— Нас чакае вайна. Мне страшна.
— Я фігею ад навінаў. На Каўказе не ўсё спакойна. Або пачаўся перадзел улады ў рэспубліках, або Масква сапраўды губляе кантроль над рэгіёнамі. Забойства. Забойства. Забойства. І дзе ж логіка? Дзе каўказскае братэрства? Адна справа, забіваць чужых, іншая — сваіх. Адна справа — кроўная помста. Другая — заказныя забойствы, якія носяць відавочна палітычны характар. Рэальна Інгушэція і Дагестан зараз падобныя на Піцер 1990-х гадоў.
— А можа, усё ж гэта сімптом стабілізацыі? Атрымалі бонусы, цяпер дзеляць. Першапачатковы перадзел капіталу ідзе ў рэспубліках. А Маскве ўсё роўна, хто з горцаў застанецца, паколькі ўсіх некамфортных для сябе махмудаў яна сама даўно адстраляла.
— Пуцін прыйшоў, калі ўвесь каўказcкі рэгіён закіпаў. Адна з самых важных перадвыбарчых мэтаў была барацьба з тэрарызмам і ліквідацыя выбухованебяспечнай абстаноўкі ў рэгіёне. 10 год прайшло — праз дзень выбухі, абстрэлы, забойствы ў Чачні, Дагестане, Інгушэціі. Што-небудзь змянілася? Нешта змянілася. Сёння прыйшла навіна пра тое, што самы багаты чалавек Расіі Міхаіл Прохараў збіраецца набыць італьянскі футбольны клуб «Рома». Іншымі словамі, за 10 год Абрамовіч і Прохараў ператварыліся ў мільярдэраў, уладальнікаў замежных клубаў за кошт нашага з вамі нікелю і нафты.
— Спецслужбісцкая вежа Крамля зацікаўленая ў дэстабілізацыі на Каўказе для «распілу» сродкаў, якія ідуць з бюджэту на адбудову рэгіёну, на падтрыманне стабільнасці. Ім трэба, каб прыблізна 50 баевікоў сядзелі ў гарах стралялі і забівалі. А на Кадырава ім лёгка сабак вешаць — рэпутацыя ў яго такая. Ён дзікун, непісьменны, забойца і г.д.
— Усё гэта набывае больш-менш зразумелыя контуры толькі ў адным выпадку. На Каўказе ідзе праца па стварэнню перадумоў для пачатку чарговай вайны.
— Нягледзячы на крызіс, Пуцін інвестуе на падтрыманне сваіх марыянетак. Ва ўмовах нарастаючага беспрацоўя ён паведаміў пра дадатковае выдзяленне Інгушэціі за кошт расійскіх падаткаплацельшчыкаў 4,55 мільярда рублёў. Між тым, бюджэт Інгушэціі на 90 працэнтаў фармуецца з федэральных субсідый, або грошай рускіх. Інгушэція займае адно з першых месцаў у Расіі па колькасці афіцыйных беспрацоўных. І адно з першых месцаў па колькасці пабудаваных асабнякоў.
— Інгушэція — гэта прытулак зла. Яна апраўдвае свой статус. Чачня. Дагестан. Гэта быў толькі пачатак. Інгушэція даказала, што баевікі нават у стадыі агоніі мабілізаваліся і вырашылі нанесці, магчыма, апошні ўдар. Статыстыка замахаў дасягнула нябачных вышынь. Працягваецца Другая Каўказская ці пачалася Трэцяя?
— Адным словам, нас чакае рэспубліка Ічкерыя, Дагестан… пасля Рэспубліка Разань, Рэспубліка Паволжская, Незалежная Федэратыўная Рэспубліка Рублёўка, Садовае Кальцо, Масковія са сталіцай Нью-Лужкі.