Турцыя. Эрдаган душыць дэмакратыю
Шматгадовая турма пагражае, напрыклад, за паклёп на чыноўнікаў.
Кіруючыя ў Турцыі абвастраюць права. Неўзабаве парламант плануе прыняць законапраект, які спрашчае затрыманне і судовыя працэсы над апанентамі рэжыму. Шматгадовая турма пагражае, напрыклад, за паклёп на чыноўнікаў.
У чацвер пачаўся суд над карыкатурыстам. Нібыта яго малюнак абражае прэзідэнта Эрдагана яшчэ з часоў, калі ён быў прэм’ер-міністрам.
Паводле новага закону, паліцыя можа пасадзіць за краты любога чалавека, калі "маецца абгрунтаваныя падазрэнне", што ён парушыў права. Узмацняюцца меры за "мову нянавісці ў сацыяльных сетках".
Урад Турцыі сцвярджае, што такія дзеянні неабходныя ў абліччы пагрозы дэстабілізацыяй краіны тэрарыстамі Ісламскай дзяржавы. У сваю чаргу, апазіцыя лічыць, што гэта толькі прэтэкст для замацавання аўтарытарнага ладу ў краіне.