Туркменістан. У Ашхабадзе некалькі дзясяткаў чалавек арыштаваныя, бо ставілі VPN на тэлефоны
Некалькі дзясяткаў чалавек арыштаваныя ў Ашхабадзе на 15 сутак, за тое, што ставілі VPN на тэлефоны. Таксама арыштаваным прыгразілі крымінальным пераследам, паведамляе www.svoboda.org.
Улады Туркменіі
ўзмацняюць пераслед за дапамогу ў арганізацыі доступу да заблакаваных сэрвісаў
— паведамляе Радыё Азатлык. Каля 30 чалавек на рынку сталіцы краіны Ашхабада
былі арыштаваныя на 15 сутак за ўстаноўку VPN-сэрвісаў на тэлефоны кліентаў.
У той жа час не зразумела, якія менавіта артыкулы адміністрацыйнага кодэкса Туркменістана былі ўжытыя ў дачыненні да арыштаваных. Атрымаць інфармацыю з праваахоўных органаў Туркменістана рэдакцыі не ўдалося. Аднак вядома, што арыштаваным прыгразілі крымінальным пераследам.
Відаць, улады Туркменістану хочуць прадухіліць распаўсюджвання трансляцый пратэстных мерапрыемстваў у ютуб і месенджарах. Краіна штогод займае апошнія радкі ў рэйтынгах свабоды прэсы і інтэрнэту, што складаюцца міжнароднымі арганізацыямі. У краіне заблакаваныя сацыяльныя сеткі, месенджары і шматлікія сайты