Тымчук: 15 ліпеня Расія рыхтуе ўвод войскаў ва Украіну
Расія рыхтуе ўвод спецназа з Растоўскай вобласці на тэрыторыю Украіны. Аб гэтым сёння на брыфінгу паведаміў кіраўнік Цэнтра ваенна-палітычных даследаванняў і каардынатар групы «Інфармацыйны супраціў» Дзмітрый Тымчук.
«За мінулыя выходныя мы атрымалі вычарпальныя пацверджання пра гэта і можам
сказаць пра гэта ўпэўнена. У Растоўскую вобласць прыбываюць падраздзяленні групы спецназу, гэта разведвальна-дыверсійныя групы штатных брыгад спецназа ГРУ расійскага. Па нашых дадзеных, камандзіры
падраздзяленняў зарыентаваныя на іх увод ва Украіну 15 чысла (ліпеня). Гэтая дата не раз мільгала ў той інфармацыі, што мы атрымлівалі», — паведаміў ён.
Тымчук адзначыў, што на сённяшні дзень вырашаецца пытанне аб тым, пад якім выглядам будуць уводзіцца гэтыя падраздзяленні ва Украіну.
«То іх арыентуюць, што яны будуць называцца міратворцамі і Расія рыхтуецца
ўвесці свае так званыя міратворчыя сілы ва Украіну. Альбо гэта будзе фармат "зялёных чалавечкаў" як гэта было ў красавіку (у Крыме)», — падкрэсліў эксперт.
Ён назваў гэта «адчуваннем агоніі тэрарыстаў на Данбасе» і спробамі Расіі выратаваць сітуацыю любым чынам.
ostro.org