Расійскі МЗС абвінаваціў Украіну ў агрэсіўных дзеяннях супраць РФ
Пра гэта гаворыцца ў афіцыйнай заяве расійскага знешнепалітычнага ведамства.
Пра гэта гаворыцца ў афіцыйнай заяве расійскага знешнепалітычнага ведамства.
Паводле заявы, раніцай у нядзелю 13 ліпеня ўкраінскай арміяй быў абстраляны фугаснымі снарадамі горад Данецк Растоўскай вобласці. У выніку траплення снарада ў жылы дом адзін грамадзянін
Расійскай Федэрацыі загінуў, два атрымалі сур'ёзныя раненні.
«У той жа дзень у МЗС Расіі быў запрошаны павераны ў справах Украіны ў
Расійскай Федэрацыі, дзе яму быў прад'яўлены рашучы пратэст расійскага боку. У перададзенай дыпламату ноце адзначаецца, што расійскі бок разглядае дадзеную правакацыю як чарговы агрэсіўны акт
украінскага боку ў дачыненьні да сувэрэннай расійскай тэрыторыі і грамадзян Расійскай Федэрацыі», — гаворыцца ў заяве.