У жылы дом у расійскім Данецку трапіў снарад з боку Украіны

У выніку выбуху загінуў адзін чалавек. На месцы траплення снарада працуюць следчыя Следчага камітэта Расіі.



dom_haryc.jpg

У жылы дом у горадзе Данецку Растоўскай вобласці трапіў снарад з тэрыторыі Украіны. У выніку выбуху загінуў адзін чалавек, паведамляюць расійскія інфармацыйныя агенцтвы ў нядзелю, 13 ліпеня. Таксама ў выніку выбуху была параненая 80-гадовая жанчына, яна дастаўлена ў бальніцу горада Данецк і знаходзіцца ў стане сярэдняй цяжкасці. 
«Следчыя СКР працуюць на месцы траплення снарада ў прыватны жылы дом у горадзе Данецка Растоўскай вобласці», — паведаміў Следчы камітэт Расіі агенцтву «Інтэрфакс». 
Па дадзеных агенцтва, атрыманых ад крыніцы ў праваахоўных органах рэгіёну, снарад быў выпушчаны з мінамёта.
dw.de