Тысячы венграў пратэстуюць супраць збліжэння з Расіяй
У Будапешце насупраць будынка оперы прайшла дэманстрацыя супраць прэм'ер-міністра Віктара Орбана, рэйтынг якога панізіўся ў канцы мінулага года.
Акцыя пратэсту ў Будапешце
"Віктатурай" называюць пратэстоўцы аўтарытарны стыль кіравання прэм'ер-міністра Венгрыі Віктара Орбана, паведамляе www.dw.de
У Будапешце больш за пяць тысяч дэманстрантаў сабраліся насупраць будынка оперы. Яны выступілі супраць палітыкі збліжэння з Расіяй цяперашняга права-нацыяналістычнага прэм'ер-міністра Венгрыі Віктара Орбана, рэйтынг якога панізіўся ў канцы мінулага года, паведамляе агенцтва AFP ў пятніцу, 2 студзеня.
Людзі крытыкуюць палітыку Орбана ў галіне эканомікі. "Трывожна назіраць, як Венгрыю ставяць у залежнасць ад Расіі", — лічыць адзін з пратэстоўцаў на плошчы, маючы на ўвазе расійскі крэдыт у 10 мільярдаў еўра на завяршэнне будаўніцтва венгерскай АЭС "Пакш".
Многія дэманстранты баяцца ўзмацнення аўтарытарызму. "Ва ўсіх аспектах нашага жыцця мы асцерагаемся вяртання да цэнтралізацыі, падобнай да той, што была пры камуністычным рэжыме", — кажа іншая дэманстрантка.
Рэгулярныя акцыі пратэсту ў Будапешце ідуць на працягу апошніх двух месяцаў. Арганізатары — прадстаўнікі новай грамадзянскай ініцыятывы "ЦяперМы!" (MostMi!) — абяцаюць паўтор дэманстрацыі 1 лютага, за дзень да візіту ў Венгрыю канцлера Германіі Ангелы Меркель.