У англійскай каралевы рэзка пагоршылася здароўе

У каралевы Вялікабрытаніі Лізаветы II пагоршыўся стан здароўя. Пра гэта заявілі лекары, паведамляе сайт Букінгемскага палаца ў чацвер, 8 верасня.

elizabethii01.webp

Медыкі лічаць, што каралеве варта знаходзіцца пад медыцынскім наглядам. "Пасля агляду гэтай раніцай, лекары каралевы выказалі занепакоенасць здароўем Яе Вялікасці і рэкамендавалі ёй заставацца пад медыцынскім наглядам", — гаворыцца ў заяве Букінгемскага палаца.

Каралева знаходзіцца зараз ў замку Балмарал. У сувязі з гэтымі навінамі да яе ў Шатландыю едуць прынц Чарльз і прынц Уільям з сем’ямі

Новы прэм'ер-міністр краіны Ліз Трас у Twitter адзначыла, што яе думкі і думкі жыхароў Брытаніі цяпер з Яе Вялікасцю каралевай. "Уся краіна глыбока занепакоена навінамі з Букінгемскага палаца", — напісала кіраўнік урада.

Каралева Лізавета II прызначыла Ліз Трас прэм'ерам у аўторак у замку Балмарал.

Ля Балмарала і на плошчы каля Букінгемскага палаца ў Лондане пачалі збірацца людзі. Цырымонія змены варты каля Букінгемскага палаца 8 верасня адменена.

Тэлерадыёкампанія ВВС змяніла сетку вяшчання і колер плашчакі на сваім сайце — з чырвонага на жалобны чорны. Брытанскія СМІ вядуць анлайн, прысвечаныя меркаванаму пагаршэнню здароўя каралевы.