У Антарктыдзе ўзнікла гіганцкая загадкавая дзірка (фота)
Пакуль рана сцвярджаць, што палонка ў ледзяным шчыце Антарктыды паўстала з-за змены клімату, адзначаюць навукоўцы.

фото Jeff Schmaltz/LANCE/EOSDIS
У Антарктыдзе з'явілася дзірка памерам з возера Верхняе ў Паўночнай Амерыцы, піша unian.net.
Навукоўцы з Таронцкага ўніверсітэта ў Канадзе распавялі, што звычайна дзіркі фармуюцца блізу мяжы лёду і мора, але гэтае ўтварэнне з'явілася ў выніку нейкіх невядомых працэсаў, перадае Motherboard.
Пры гэтым, па словах даследнікаў, пакуль заўчасна казаць, што палонка ў ледзяным шчыце Антарктыды паўстала з-за змены клімату. Аднак ужо вядома, што ўтварэнне дзіркі паўплывае на канвекцыю ў моры.