У ЕС рыхтуюць закон аб канфіскацыі актываў Расіі

ЕС плануе канфіскоўваць актывы РФ, якія патрапілі пад санкцыі. Еўрапейскі парламент ужо ўхваліў адпаведную дырэктыву. У кастрычніку яе павінна зацвердзіць Рада ЕС.

2750217.jpg

У кастрычніку Еўрапейскі Саюз плануе прыняць дырэктыву, якая будзе прадугледжваць магчымасць канфіскацыі расійскіх актываў, якія знаходзяцца пад санкцыямі ЕС, паведамляе korrespondent.net. Пра гэта на прэс-канферэнцыі ў аўторак, 12 ліпеня, заявіў еўрапейскі камісар па пытаннях юстыцыі Дыдзье Рэйндэрс.

"Еўрапейскі парламент ужо ўхваліў (дырэктыву), а ў Радзе ЕС існуе кансэнсус з гэтай нагоды. Таму пасля летняга перапынку мы ўхвалім яе ў Радзе, і, як я сказаў, я прэзентую дырэктыву і адпаведнае заканадаўства ў кастрычніку. Таму мы рухаемся вельмі хутка", — заявіў Рэйндэрс.

Ён дадаў, што ў выніку прынятай дырэктывы будзе пашыраны пералік злачынстваў на ўзроўні Еўрапейскага Саюза.

Варта згадаць, што за перадачу Украіне канфіскаваных актываў РФ таксама выступае Лондан.

А 24 чэрвеня Рада Канады ўхваліла законапраект прэм'ер-міністра Джасціна Трудо, які дазваляе канфіскацыю расійскіх актываў.