У Эстоніі на ўдзел у выбарах прэзідэнта зарэгістраваны толькі адзін кандыдат

У Эстоніі ў нядзелю Рэспубліканская выбарчая камісія (РВК) зарэгістравала для ўдзелу ў выбарах прэзідэнта ў парламенце адзінага кандыдата — прадстаўніка краіны ў Еўрапейскай падліковай камісіі Керсці Кальюлайд (Kersti Kaljulaid).

Фота: kremlinpress.com

Фота: kremlinpress.com


Выбары ў парламенце пачнуцца ў панядзелак, 3 кастрычніка, паведамілі у РВК.
Для абрання ёй неабходна будзе набраць падчас трох тураў галасавання не менш за 2/3 галасоў складу парламента або не менш як 68 са 101.
Калі Кальюлайд не ўдасца атрымаць у парламенце мінімальна неабходных 68 галасоў парламентарыяў, права на абранне кіраўніка дзяржавы пяройдзе калегіі выбаршчыкаў. У яе ўваходзіць 101 дэпутат парламента і 234 прадстаўніка мясцовых самакіраванняў.
Гэта ўжо паўторныя выбары кіраўніка дзяржавы. 24 верасня безвынікова скончылася галасаванне ў калегіі выбаршчыкаў, калі ня быў абраны ніводзін з пяці прэтэндэнтаў ад розных парламенцкіх партый. Пасля гэтага савет старэйшын парламента дасягнуў пагаднення з партыйнымі фракцыямі аб вылучэнні адзінага кандыдата ад парламенцкіх партый.
Аб падтрымцы Кальюлайд заявілі пяць парламенцкіх фракцый з шасці або 90 дэпутатаў са 101. Свае галасы пры яе вылучэнні не дала Кансерватыўная народная партыя і некалькі дэпутатаў ад найбуйнейшай апазіцыйнай партыі Цэнтра.
Паводле interfax.ru