У Германіі будуць забаронены ўсе футравыя фермы

Арганізацыя па абароне правоў жывёл PETA, якая дзейнічае з 1994 года, рэгулярнымі петыцыямі і пратэстамі дамаглася забароны ў Германіі футравых ферм.

pixabay.com

pixabay.com

У чэрвені закон уступіў у сілу. Шэсць ферм па вытворчасці футра, якія цяпер функцыянуюць на тэрыторыі Германіі, павінны быць зачыненыя на працягу наступных пяці гадоў, піша BIT.ua.
Такі закон ужо прынялі ў Вялікабрытаніі, Харватыі і Японіі.