У Херсоне загінуў вязень, бо СІЗА захапілі рускія вайскоўцы і распачалі там страляніну.
У Херсонскай СІЗА загінуў зняволены, у ізалятар уварваліся расійскія акупацыйныя войскі.
Пра гэта
паведаміла ў сваім тэлеграм-канале упаўнаважаная Вярхоўнай Рады
Украіны па правах чалавека Людміла Дзянісава.
Паводле яе звестак, гэта адбылося ўвечары 11 траўня. Вайскоўцы, якія ўварваліся ў ізалятар, стралялі з аўтаматаў і кідалі светлашумавыя гранаты, распавяла Дзянісава са спасылкай на работнікаў СІЗА.
Напярэдадні агенцтва УНІАН паведамляла, што расійскія вайскоўцы ў СІЗА шукалі пэўных падсудных і выкралі іх.
Дзянісава ўдакладняе, што таксама выкрадзены начальнік ізалятара, а супрацоўнікі напісалі рапарты аб звальненні, бо адмовіліся падпарадкоўвацца акупацыйным войскам РФ.
"Цяпер установа знаходзіцца пад кіраўніцтвам калабаранта Яўгена Собалева, які пагадзіўся ўзначаліць пенітэнцыярную сістэму ў Херсонскай вобласці", — напісала ўпаўнаважаная.