У Грузіі баяцца, што ЕС прыпыніць бязвізавы рэжым

Намеснік міністра ўнутраных спраў Грузіі Шалва Хуцішвілі заявіў, што з 28 сакавіка 2017 года бязвізавым рэжымам з Еўрасаюзам скарысталіся 55 тысяч грамадзян Грузіі, з якіх, на дадзеным этапе, у законныя тэрміны, у краіну не вярнуліся каля 3000 чалавек.

35509.jpg


Значная колькасць грамадзян Грузіі, якія ўпершыню выехалі ў ЕС пасля ўвядзення бязвізавага рэжыму, па ўсім мяркуючы, засталіся ў Еўропе. Акрамя таго, расце і колькасць грузінскіх грамадзян, тых, хто просіць палітычны прытулак у еўрапейскіх дзяржавах, піша svaboda.org.
У Тбілісі асцерагаюцца, што Брусэль можа задзейнічаць «механізм прыпынення бязвізавага рэжыму» калі колькасьць тых, хто скарыстаўся ім для незаконнай эміграцыі ў Еўропу, будзе расці такімі тэмпамі.