У Каліфорніі колькасць прапаўшых без вестак перавысіла 1000 чалавек
Загінула ад лясных пажараў ужо 71, піша TUT.BY.
Шэрыф округу Бьют распавеў, што згодна з апошнім федэральным спісам 1011 чалавек лічацца прапаўшымі без вестак. Эвакуяваныя - 47 тысяч. У штаце пацярпелі 12 тысяч дамоў.
Прытым яшчэ нядаўна прапаўшымі без вестак лічыліся 630 чалавек.
Пажары ў штаце Каліфорнія пачаліся зранку 8 лістапада і сталі самымі разбуральнымі ў гісторыі штату. Улады лічаць, што вялікая колькасць ахвяраў была выклікана вялікай хуткасцю распаўсюду вагню.
13 лістапада праэзідэнт ЗША Дональд Трамп аб'явіў штат зонай стыхійнага бедства і выразіў спачуванне сем'ям загінулых.