У Казахстане трэці дзень працягваюцца вулічныя пратэсты з-за коштаў на газ
З 1 студзеня цана за літр звадкаванага газу ўзрасла да 120 тэнге, жыхары Захаду краіны патрабуюць знізіць яе ўдвая. У месцах пратэстаў назіраюцца перабоі з інтэрнэтам, ёсць затрыманыя.

У казахстанскім горадзе Жанаазэне ў панядзелак, 3 студзеня,
працягваліся вулічныя пратэсты супраць павышэння коштаў на газ. Як паведамілі
пратэстоўцы агенцтву КазТАГ, з 1 студзеня кошт за літр звадкаванага газу ўзрос
да 120 тэнге (0,24 Еўра), жыхары патрабуюць знізіць яе да 50-60 тэнге.

Акцыі супраць павышэння коштаў на блакітнае паліва прайшлі таксама ў некалькіх вёсках Мангістаускай вобласці, да якой адносіцца і Жанаозен.
Акрамя гэтага, у ноч на 3 студзеня сотні жыхароў горада
Актау сабраліся на гарадской плошчы, высунуўшы такія ж патрабаванні. Паводле
звестак інфармацыйных агенцтваў, у Актау сцягнутыя паліцэйскія аўтазакі і
вайсковыя грузавікі. Акрамя таго, частка рабочых у Мангістау, па дадзеных
КазТАГ, прыстрашыла страйкам з-за коштаў на газ. На фоне пратэстаў у буйных
населеных пунктах назіраюцца праблемы з доступам у Інтэрнэт.
Паводле інфармацыі казахскай службы міжнароднай медыя
кампаніі «Радыё Свабода», у сталіцы краіны, Астане, праваахоўнікі
затрымалі восем чалавек, якія выйшлі падтрымаць пратэстоўцаў у Жанаазене.
Таксама ў Алматы сілавікі перакрылі доступы да плошчы Рэспублікі, відавочцы
паведамляюць аб перабоях у працы мабільнага інтэрнэту.
Паводле «Салідарнасці».