У Кіеве 10 чалавек атрымалі раненні і 50 былі затрыманыя
Гэта дэманстранты з намётавага мястэчка перад будынкам украінскага парламента.
У Кіеве дзесяць чалавек атрымалі раненні і, па меншай меры, 50 былі затрыманыя пасля сутыкненняў паміж паліцыяй і дэманстрантамі з намётавага мястэчка перад будынкам украінскага парлямента. Дзясяткі прыхільнікаў грузінскага прэзідэнта і былога губернатара Адэсы Міхаіла Саакашвілі, з кастрычніка дамагаюцца адстаўкі прэзідэнта Пятра Парашэнкі.
Кіеўская паліцыя паведаміла, што пацярпелі чатыры супрацоўнікі, а шасцёра дэманстрантаў мелі патрэбу ў медыцынскай дапамозе.
Паліцыя арыштавала пяцьдзесят чалавек, якія аказвалі супраціў. Паліцыя паведамляе, што яна правяла акцыю ў намётавым мястэчку ў рамках расследавання інцыдэнтаў з удзелам пратэстуючых.
Міхаіл Саакашвілі, былы прыхільнік Парашэнкі, стаў адным з яго найбольшых ворагаў. Абвінаваціў прэзідэнта Ўкраіны ў падтрымцы карупцыі.
У сваю чаргу ўлады ў Кіеве абвінавацілі экс-прэзыдэнт Грузіі ў спробе дэстабілізацыі сітуацыі ва Украіне. Саакашвілі, які знаходзіцца ў выгнанні ва Украіне, у лютым быў дэпартаваны ў Польшчу. У цяперашні час ён знаходзіцца ў Нідэрландах.
Паводле беларускай службы Польскага радыё