Ва ўкраінскім войску зніклі сакрэтныя дакументы

У камандаванні Паветраных сіл Украіны пачалі расследаванне па факце знікнення сакрэтнай дакументацыі ў адной з вайсковых частак у Вінніцы.

ukrainskaya_armiya2_660x440.jpg


Пра гэта гаворыцца ў паведамленні прэс-цэнтра Паветраных сіл УСУ ў Facebook.
У пастанове Вінніцкай гарадскога суда ад 20 лютага адзначаецца, што Следчы аддзел УСБУ ў Вінніцкай вобласці праводзіць дасудовае расследаванне па прыкметах злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 422 КК Украіны — страта матэрыяльнага носьбіта сакрэтнай інфармацыі.
Гаворка ідзе аб сумесным загадзе Мінабароны і Генштабу «Аб зацвярджэнні часовай інструкцыі аб парадку правядзення баявой, мабілізацыйнай гатоўнасці, гатоўнасці да выканання функцыянальных задач у ваенных арганізацыйных структурах Міністэрства абароны Украіны і Узброеных Сілах Украіны ў асаблівы перыяд».
Паведамляецца, што страта дакументаў выявілася падчас праверкі 7 лютага.
Паводле Белсат