У Кішынёве тысячы людзей удзельнічаюць у пратэстнай акцыі

Акцыю пратэсту арганізавала Грамадзянская платформа «Годнасць і справядлівасць».


У Кішынёве праходзіць мітынг з патрабаваннем адстаўкі ўраду, роспуску парламенту і правядзення датэрміновых парламенцкіх выбараў адначасова з выбарамі прэзідэнта, прызначанымі на 30 кастрычніка. Мітынгоўцы скандуюць «Выбары!», «Далоў мафію!», «Далоў ўрад!».
Паводле інфармацыі паліцыі, у акцыі бяруць удзел 7-8 тысяч чалавек, арганізатары заяўляюць, што на мітынг выйшлі дзясяткі тысяч.
Як паведамляе «Інтэрфакс», рух праз цэнтр малдаўскай сталіцы цалкам заблакаваны. Прыкладна за гадзіну да пачатку мітынгу праз цэнтр Кішынёву перастаў хадзіць грамадскі транспарт.
Паводле дадзеных арганізатараў пратэсту, тысячы маніфестантаў былі заблакаваныя паліцыяй на ўездах у Кішынёў. Адзначаецца, што ў нядзелю без тлумачэння прычын з многіх раёнаў былі адмененыя рэйсавыя аўтобусы і маршрутныя таксі на Кішынёў.
Паводле Радыё Свабода