У Латвіі выявілі 400 спроб абыйсці санкцыі, уведзеныя супраць Беларусі і Расіі

У Латвіі выявілі больш за 400 спроб абыйсці санкцыі, уведзеныя супраць Беларусі і Расіі. Як паведамляе Служба дзяржаўных даходаў, ужо распачата больш за дзясятак крымінальных працэсаў.

1629986081_2021_08_25_mixnews_51373035105_83579ea143_k.jpg


У Латвіі выявілі больш за 400 спроб абыйсці санкцыі, уведзеныя супраць Беларусі і Расіі. Як паведамляе Служба дзяржаўных даходаў, ужо распачата больш за дзясятак крымінальных працэсаў.

У асноўным гаворка ідзе пра тавары, якія ўключаны ў «чорныя спісы» як забароненыя для ўвозу. Звычайна падрабляюцца дамовы, паколькі прадугледжаны выключэнні, якія дазваляюць увозіць тавары, калі яны былі заключаны да ўвядзення санкцый. Таму ў дакументах ставяцца ранейшыя даты, піша Еўрарадыё.

Служба дзяржаўных даходаў Латвіі адзначае змяншэнне такіх парушэнняў. Пры гэтым з-за доўгага ланцужка паставак няпроста высветліць, хто здзяйсняе парушэнні — латвійскія кампаніі ці пастаўшчыкі з Беларусі і Расіі.