У Літве па падазрэнні ў шпіянажы на карысць Расіі затрымана некалькі палітыкаў
У Літве па падазрэнні ў шпіянажы на карысць Расіі затрымана некалькі асоб, у тым ліку — былы старшыня Сацыялістычнага народнага фронту Альгірдас Палецкіс.
![Альгірдас Палецкіс. Фота: Audrius Solominas Альгірдас Палецкіс. Фота: Audrius Solominas](/img/v1/images/file49570020_dae56b81.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Альгірдас Палецкіс. Фота: Audrius Solominas
Па дадзеных крыніц DELFI у паліцыі, Палецкіса затрымалі з доказамі, ён займаўся зборам інфармацыі па замове спецслужбаў.
«Затрыманы грамадзянін Літвы, вядомы ў грамадстве Альгірдас Палецкіс. Ёсць і іншыя затрыманыя», — паведаміў у сераду на прэс-канферэнцыі генеральны пракурор Эвалдас Пашыліс.
Дакладная колькасць затрыманых не называецца, аднак вядома, што ўсе яны былі звязаны з рознымі непарламенцкімі партыямі. Па словах генкамісара Літвы Лінаса Пярнаваса, выяўленая сетка «ўяўляе пагрозу нацыянальнай бяспецы нашай краіны».
Палецкіс быў заключаны пад варту яшчэ ў кастрычніку.
Таксама сярод падазраваных — грамадзянін Расіі Валерый Іваноў, затрыманы 18 снежня. У яго пры ператрусе была знойдзена зброя.
За шпіянаж у Літве прадугледжана крымінальнае пакаранне тэрмінам да дзесяці гадоў пазбаўлення волі, удакладняе meduza.io.