У Ліване пачалі выбухаюць рацыі «Хезбалы»: зноў сотні параненых

Рацыі былі набытыя прыкладна тады ж, калі і новыя пэйджары «Хезбалы», што выбухалі ўчора. Мясцовыя карыстальнікі сацсетак паведамляюць пра выбухі ў Бейруце, а таксама на поўдні Лівана, піша BBC News.

Вынік выбуху. Фота з сацсетак

Вынік выбуху. Фота з сацсетак

Партатыўныя рацыі, якія выкарыстоўваюцца ліванскай узброенай групоўкай «Хезбала», пачалі выбухаць у сераду ўвечары. Гэта здарылася на поўдні Лівану і ў паўднёвых прыгарадах сталіцы Бейрута, паведамілі агенцтву Reuters крыніца ў органах бяспекі і відавочцы.

Іншыя СМІ адзначаюць, што больш за 500 рацый, мабільных тэлефонаў і радыёпрыёмнікаў, якія належалі членам групоўкі "Хезбала", былі падарваныя сёння, 18 верасня.

Прынамсі адзін з выбухаў адбыўся побач з пахавальнай працэсіяй, арганізаванай «Хезбалой». Хавалі загінулых напярэдадні ў выніку выбухаў тысяч пэйджараў, якія выкарыстоўваюцца гэтай групоўкай.

У выніку выбухаў сотні людзей атрымалі раненні, шмат параненых. Найчасцей параненыя людзі былі ў жывот і ў рукі, паведаміла крыніца ў органах бяспекі Лівану.

Дзяржаўнае Нацыянальнае агенцтва навін Лівана (NNA) перадало, што ў выніку выбухаў неназваных «прылад» загінулі тры чалавекі ў горадзе Сахмар на поўдні даліны Бекаа. Агенцтва таксама перадае, што «старыя пэйджары» ўзарваліся ў дамах у паўднёвых прыгарадах Бейрута і на поўдні Лівана. Некалькі параненых былі пераведзеныя ў бальніцы ў сталіцы і ў Баальбеку, размешчаным у даліне Бекаа, дадае агенцтва.

Адзін з карэспандэнтаў NNA паведаміў, што два чалавекі атрымалі раненні пасля выбуху прылады на дарозе ў вёсцы Алі Аль-Нахры ў цэнтральнай частцы даліны Бекаа. Іншы паведаміў, што пэйджар выбухнуў у машыне побач з могілкамі ў Дждэйдэт Марджэйун на поўдні Бекаа.

Глядзіце таксама

Як паведамляюць карэспандэнты ВВС, у паўднёвы прыгарад Бейрута — апірышча «Хезбалы», — прыбылі машыны хуткай дапамогі. Тут сабраўся вялікі натоўп. Хавалі чатырох ахвяр учорашніх выбухаў, у тым ліку маленькага хлопчыка і сына члена парламента ад «Хезбалы». Каля 17:00 па мясцовым часе тут прагрымеў моцны выбух.

У сераду, 18 верасня, групоўка заявіла, што атакавала ракетамі ізраільскія артылерыйскія пазіцыі.

Пра тое, калі «Хезбала» нанесла свой апошні ракетны ўдар, не паведамлялася, але звычайна групоўка аб'яўляе аб такіх ударах неўзабаве пасля іх нанясення, што дазваляе выказаць здагадку, што яна абстраляла пазіцыі ізраільскай артылерыі таксама ў сераду.

  • Ізраільскае агенцтва “Масад”, якое мае доўгую гісторыю складаных аперацый на чужой тэрыторыі, заклала выбухоўку ў пэйджары, імпартаваныя «Хезбалой», за некалькі месяцаў да выбухаў у аўторак, 17 верасня, паведаміла Reuters высокапастаўленая крыніца ў ліванскіх службах бяспекі і яшчэ адна крыніца.

Колькасць загінулых ад выбухаў пэйджараў узрасла да 12, уключаючы двух дзяцей, паведаміў у сераду міністр аховы здароўя Лівана Фірас Аб'яд. Раненні атрымалі каля 3000 чалавек, у тым ліку многія байцы групоўкі і пасол Ірана ў Бейруце.

Глядзіце таксама

  • "Хізбала" ўсклала адказнасць за выбухі на Ізраіль і паабяцала адпомсціць за гэтую акцыю. 
  • Ізраіль афіцыйна не каментаваў тое, што адбылося. 
  • Выданне Axios са спасылкай на ўласныя крыніцы напісала, што аперацыю ўхвалілі ў пачатку тыдня на нарадах па бяспецы з удзелам прэм'ер-міністра Ізраіля Біньяміна Нетаніяху і што ЗША не велалі пра яе.