У Маскве адкрылі помнік князю Уладзіміру
Уладзімір Пуцін адкрыў помнік князю Уладзіміру ля сцен маскоўскага Крамля пасля некалькіх месяцаў спрэчак аб месцы і сімвалізме ўстаноўкі гіганцкага манумента князю Кіеўскай Русі ў цэнтры Масквы.
Вакол 25-метровай статуі некалькі месяцаў не сціхалі спрэчкі. Помнік першапачаткова меркавалася ўзвесці на Вараб'ёвых гарах, аднак больш за 40 тысяч чалавек падпісаліся пад петыцыяй супраць манумента, і яго было вырашана перанесці ў іншае месца сталіцы.
«Новы помнік — даніна павагі нашаму выдатнаму продку», — сказаў Пуцін, які асабіста прыняў удзел у цырымоніі адкрыцця .
«Помнік бацьку можа быць усюды, дзе жывуць яго дзеці, у гэтым няма ніякай супярэчнасці, але дрэнна, калі дзеці забываюць, што ў іх адзін бацька», — нечакана развіў думку патрыярх Кірыл, наракаючы, што ў навакольным свеце «размываюцца ісціны».
Устаноўка помніка пачалася ў ноч на 16 кастрычніка.
Аўтар помніка Салават Шчарбакоў — адзін з самых запатрабаваных скульптараў ў Маскве ў апошнія гады. У 2013 годзе каля Крамля быў усталяваны помнік патрыярху Гермагену яго працы, у 2014 годзе там жа быў адкрыты яго Аляксандр I.
Паводле bbc.com