У Навальнага нырачная недастатковасць і рызыка цяжкіх парушэнняў сардэчнага рытму ў любую хвіліну

Асабісты лекар расійскага апазіцыянера напісала ў сваім твітэры аб крытычных паказчыках у аналізах палітыка.

a18f29576df960e53f4920f67cb4b434_1400x850.webp

Асабісты лекар апазіцыянера Аляксея Навальнага Анастасія Васільева напісала ў сваім твітэры аб крытычных паказчыках у аналізах палітыка, які з канца сакавіка трымае галадоўку ва Уладзімірскай калоніі з-за неаказання медыцынскай дапамогі, паведамляе «Рэха Масквы». Па дадзеных Васільевай, ўзровень калію ў сыроватцы крыві Навальнага упаў да 7 мікрамоляў на літр, гэта сведчыць аб нырачнай недастатковасці і рызыцы цяжкіх парушэнняў сардэчнага рытму ў любую хвіліну.