У Нідэрландах знішчылі 400 мільёнаў кветак з-за каронавіруса
Страты церпяць вытворцы цюльпанаў і ўладальнікі кветкавых крамаў Нідэрландаў. У прыватнасці, супрацоўнікі кветкавых кампаній утылізавалі 140 мільёнаў цюльпанаў, таму што попыт на іх рэзка ўпаў з-за COVID-19.

Фота: SM News
Кветкавым кампаніям у Нідэрландах давялося знішчыць 400 мільёнаў кветак з-за зніжэння попыту на іх з-за пандэміі каронавіруса, піша New York Times.
Сярод знішчаных кветак — 140 мільёнаў галандскіх цюльпанаў, адзначыў менеджэр па продажах кангламерату фларыстаў Royal Flora Holland Фрэд ван Тол.
"Гэты вірус напаткаў нас у самы разгар продажаў цюльпанаў", — заявіў ён.
Акрамя гэтага, краіна не далічыцца некалькі дзесяткаў мільёнаў долараў з-за адсутнасці турыстаў, якія прыязджалі палюбавацца ў палямі цюльпана.
Паводле korrespondent.net