Кітай абмяжоўвае навуковыя публікацыі пра каронавірус
Усе даследаванні аб паходжанні SARS-Cov-2 цяпер павінны праходзіць зацвярджэнне ў кітайскім ўрадзе, паведамляе www.dw.com.
Кітайскі ўрад абмежаваў публікацыі даследаванняў, прысвечаных паходжанню каронавіруса, паведамляе ў панядзелак, 13 красавіка, CNN са спасылкай на распараджэнне кіраўніцтва краіны, якое было апублікавана на афіцыйных сайтах двух кітайскіх універсітэтаў. Праўда, праз некаторы час гэты дакумент быў выдалены.
Згодна з апісанай у распараджэнні працэдурай, усе акадэмічныя работы па COVID-19 павінны быць зацверджаныя навуковымі камітэтамі ўніверсітэтаў, грунтуючыся на ўмовах "акадэмічнай каштоўнасці і актуальнасці часу публікацыі".
Калі даследаванне прысвечана паходжанню віруса, тады працу адпраўляюць у дэпартамент навукі і тэхналогій міністэрства адукацыі, якое, у сваю чаргу, перасылае яе ў Дзяржсавет Кітая для ўзгаднення.
У міністэрстве адукацыі пацвердзілі CNN, што такі дакумент сапраўды існуе, а факт яго выдалення з інтэрнэт-старонак універсітэтаў патлумачылі тым, што распараджэнне ўнутранае.
Па словах аднаго з медыцынскіх экспертаў, яго праца на гэтую тэму не прайшла працэдуру ўзгаднення і не была апублікаваная.
Журналісты адзначаюць, што гэта не першы крок кітайскага ўрада ва ўсталяванні кантролю над публікацыямі пра каронавірус і COVID-19 з тых часоў, як у снежні ў кітайскім горада Ухань пачалася эпідэмія, якая распаўсюдзілася па ўсім свеце і якая ахапіла ўжо 193 краіны.