У першы дзень вясны ўкраінскія вайскоўцы былі атакаваныя чатыры разы

Адзін украінскі баец паранены, збіты адзін беспілотнік расійскіх войскаў.

rankovy.jpg

Першага сакавіка войскі РФ на тэрыторыі г.зв. "ДНР-ЛНР" чатыры разы парушылі рэжым спынення агню, тройчы прымяніўшы ўзбраенне, забароненае мінскімі дамовамі.
Аб гэтым гаворыцца ў паведамленні прэс-цэнтра Аперацыі аб'яднаных сіл Украіны (ААС).
У паласе адказнасці аператыўна-тактычнай групоўкі "Усход" расійскія войскі правялі абстрэл украінскіх пазіцый ля населенага пункту Пяскі з мінамётаў калібра 82 мм. У паласе адказнасці аператыўна-тактычнай групоўкі "Поўнач" падраздзяленні Аб'яднаных сілаў былі абстраляныя тройчы: з мінамётаў, гранатамётаў і стралковай зброі.
Паведамляецца, што на ўсе варожыя абстрэлы падраздзяленні Аб'яднаных сілаў адказвалі прымяненнем дзяжурных агнявых сродкаў.
Паводле censor.net.ua