У Польшчу прыбылі эстонскія і брытанскія вайскоўцы для задач на польска-беларускай мяжы
Інжынерныя войскі Вялікабрытаніі і Эстоніі ўжо знаходзяцца ў Польшчы, паведаміў у Twitter міністр абароны Польшчы Марыюш Блашчак.

twitter.com/mblaszczak
У бліжэйшы час адбудзецца каардынацыйная сустрэча польскіх вайскоўцаў з брытанскімі і эстонскімі, а потым яны пачнуць выкананне задач на польска-беларускай мяжы.
Учора прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда падпісаў пастанову, якая дазваляе знаходжанне на тэрыторыі Польшчы 155 брытанскіх і 150 эстонскіх вайскоўцаў з 2 снежня да 30 красавіка 2022 года.
Раней Блашчак заяўляў, што брытанскія і эстонскія вайскоўцы дапамогуць рамантаваць пашкоджаную агароджу на мяжы з Беларуссю.
reform.by