Чарговы сур'ёзны інцыдэнт на польска-беларускай мяжы
«Больш за 100 польскіх функцыянераў падвергліся правакацыі беларускіх служб», паведамляе www.polskieradio.pl.
Больш за 100 польскіх паліцыянтаў, памежнікаў і вайскоўцаў трапілі ў чарговы сур'ёзны інцыдэнт на польска-беларускай мяжы каля Чарэмшы.
Здарэнне адбылося ўчора ўвечары паміж Апакай Вялікай і Вулькай Тэрэхоўскай. Палякаў “асляплялі лазерамі беларускія афіцэры”, паведаміў прэс-сакратар падляшскай паліцыі Томаш Крупа.
Пальская памежная ахова пакуль не паведамляе, наколькі шматлікая была групоўка на беларускім баку і ці ўдалося камусьці патрапіць у Польшчу.
Учора польская Памежная ахова зафіксавала 46 спробаў незаконнага перасячэння польска-беларускай мяжы. У дачыненні да 9 чалавек былі вынесены рашэнні аб выездзе з тэрыторыі Польшчы. Паводле звестак памежнай службы, гвалтоўныя спробы перасячэння мяжы адбываліся на ўчастках у Нараўцы і Чарэмшы.