У Польшчы пачалася акцыя пад назвай «Выходныя за поўцаны»
Сотні гатэляў, пансіянатаў, музеяў і рэстаранаў зніжаюць цэны на 50%.
Тэатр імя Юліўша Славацкага, размешчаны ў Старым горадзе Кракава. Фота commons.wikimedia.org/Public Domain
У Польшчы
пачалася акцыя пад назвай “Выходныя за поўцаны”. У першыя выходныя красавіка сотні
гатэляў, пансіянатаў, музеяў і рэстаранаў зніжаюць цэны на 50%. Браніраваць
месцы можна ўжо сёння. Ініцыятарам акцыі з’яўляецца Польская турыстычная
арганізацыя.
![Фота з сайта polskazobaczwiecej.pl Фота з сайта polskazobaczwiecej.pl](/img/v1/images/polszcza_turyzm.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота з сайта polskazobaczwiecej.pl
Асноўная мэта мерапрыемства — заахвоціць палякаў вандраваць па краіне ў мэтах адпачынку, прыцягнуць замежных турыстаў, а таксама даць магчымасць выехаць за горад тым грамадзянам, матэрыяльнае становішча якіх не дазваляе гэта зрабіць па нармальных цэнах.
У 2015 годзе 6,5% нацыянальнага даходу Польшчы прынесла турыстычная галіна.
Акцыя працягнецца з 31 сакавіка да 2 красавіка.