У Празе развіталіся з COVID масавымі гуляннямі, а ў ЗША расце колькасць хворых

За 500-метровым сталом на Карлавым мосце сабраліся тысячы людзей, якія былі без масак і не прытрымліваліся сацыяльнай дыстанцыі.

Вечарынка на Карлавым мосце

Вечарынка на Карлавым мосце

На Карлавым мосце, які з'яўляецца візітнай карткай Прагі, у аўторак, 30 чэрвеня, прайшла вечарына, падчас якой "сімвалічна развіталіся" з каронавірусам, паведамляе korrespondent.net.

Тысячы гасцей сядзелі за паўкіламетровым сталом, дзяліліся ежай і напоямі, якія яны прынеслі з дому.

Як пракаментавалі арганізатары, свята павінна сімвалізаваць развітанне з мінулым складаным перыядам каронавіруса.

Застолле было бясплатным для ўсіх наведвальнікаў, але па гігіенічных і арганізацыйных прычынах трэба было зарэгістравацца. На месцы зарэгістраваныя асобы атрымлівалі нагрудны знак, які сімвалізаваў запрашэнне сесці за стол.

Удзельнікі застолля былі без масак і не прытрымліваліся сацыяльнай дыстанцыі.

Арганізатары мерапрыемства заявілі, што хацелі скарыстацца незвычайнай сітуацыяй, калі самы стары мост Чэхіі больш-менш пусты, бо існуюць абмежаванні на ўезд для турыстаў.

Зрэшты за некалькі дзён да вечарынкі ў Чэхіі зафіксавалі самы вялікі рост новых выпадкаў каранавірусу за тры месяцы. А за месяц да гэтага ў краіне адмянілі большасць каранцінных мераў.

Між тым, эпідэміёлагі ў розных краінах свету прапануюць людзям не губляць пільнасць. "На самай справе гэта толькі пачатак", — лічыць намеснік дырэктара цэнтраў па кантролі і прадухіленні захворванняў у ЗША Эн Шухат, адзначае ВВС.

У аўторак у ЗША прырост колькасці хворых зноў перавысіў 40 тысяч выпадкаў. Эн Шухат кажа, што вірус у краіне распаўсюдзіўся занадта шырока і ўрад не можа з ім справіцца: "Мне здаецца, людзі па краіне бачаць тое, што хочуць: наступіла лета, усё будзе добра, усё скончылася. Але на самай справе да канца яшчэ далёка, за апошні тыдзень мы ўбачылі шмат рэчаў, якія выклікаюць непакой", — сказала Шухрат.

А галоўны эпідэміёлаг ЗША Энтані Фаучы заявіў у аўторак на слуханнях у Сенаце, што не здзівіцца, калі колькасць новых заражэнняў каронавірусам у краіне дасягне 100 тысяч на дзень.

 Паводле korrespondent.net, www.bbc.com