Іспанія. Карыды не будзе?

Тарэадоры, а таксама аматары баёў быкоў абвясцілі тыдзень актыўных дзеянняў. У рамках кампаніі яны маюць намер прыцягнуць увагу ўрада да свайго гаротнага становішча.

5_karyda.jpg

Гэтая галіна і так пакутавала ад нападаў эколагаў, якія ў імя выратавання жывёл дамагліся забароны карыды ў шэрагу рэгіёнаў Іспаніі. Аднак апошні цвік у труну гэтага сектару, падобна, забіла эпідэмія. З-за віруса прыйшлося адмяніць самыя буйныя ў краіне фестывалі, часткай якіх былі шоу з удзелам тарэадораў.

Прычым дзяржава ў гэтай гісторыі выступае статыстам. Калі іншыя сектары іспанскай культурнай індустрыі, якія пацярпелі ад эпідэміі, атрымліваюць дзяржаўныя субсідыі, то тарэадораў упарта ігнаруюць. Часткова гэта можа растлумачыць тым, што цяперашні іспанскі ўрад фарміруюць левыя партыі, праграмы якіх надаюць вялікае месца абароне прыроды. У выніку карыда аказалася ў страшным крызісе. «Мы не бачым святла ў канцы тунэля», — паскардзіўся ў адным з інтэрв’ю прэзідэнт іспанскага Саюза селекцыянераў баявых быкоў.

Паводле іспанскай прэсы