У Расіі пачаліся акцыі з ліхтарыкамі ў падтрымку Навальнага

Мірныя акцыі салідарнасці з Аляксеем Навальным і іншымі палітвязнямі праходзяць пад дэвізам "Любоў мацней страху".

56565356_303.jpg

У расійскіх гарадах праходзяць мірныя пратэстныя акцыі ў падтрымку асуджанага апазіцыянера Аляксея Навальнага і іншых палітвязняў. Мерапрыемствы праводзяцца пад дэвізам "Любоў мацней страху".
У Аўстраліі і Акіяніі прайшлі такія ж акцыі. Пра гэта ў нядзелю, 14 лютага, паведаміла з Мельбурна актывістка Яўгенія Манакова.

56564260_403.jpg


Паводле яе слоў, да мерапрыемстваў далучыліся прыкладна 50 удзельнікаў у пяці аўстралійскіх гарадах - Сіднэі, Адэлаідзе, Перце, Мельбурне і Брысбене, - а таксама ў новазеландскім Оклендзе. Людзі збіраліся ў знакавых месцах, ля розных славутасцяў, запальвалі ліхтарыкі і свечкі, складвалі рукі ў форме сэрцайка. Многія прынеслі з сабой расійскія сцягі, хтосьці зняўся з плакатам #freenavalny.
Паводле dw.com