У Санкт-Пецярбургу выпусцілі фільм «Як змагаюцца за Беларусь у Расіі?»
Актывісты з расійскага Санкт-Пецярбургу з @openrussia_team на знак салідарнасці з беларускім народам выпусцілі фільм пра беларускія пратэсты, піша Свабода.
Героі фільму — беларусы, якія вымушана пераехалі ў Санкт-Пецярбург, а таксама прадстаўнікі беларускага зямляцтва. Кожны з герояў расказаў пра свой боль і асабістую «гісторыю супрацьстаяння з азвярэлай сілавой машынай».
Яны разважаюць, што адбываецца з Беларуссю цяпер і што будзе далей, пра што думаюць і ў што вераць яе грамадзяне, як грамадства ўспрымае Аляксандра Лукашэнку, чаму дзяржаўная прапаганда не працуе і ці сапраўды настаў час пераменаў.
Фільм доўжыцца 54 хвіліны.