У свеце адзначаны рэкордны сутачны прырост колькасці дыягнаставаных выпадкаў каронавіруса

Пра гэта паведамляе ў нядзелю, 6 верасня, універсітэт Джонса Хопкінса. За 24 гадзіны выявілі 304 626 інфіцыраваных. Папярэдні рэкорд быў пастаўлены 14 жніўня, калі за суткі прырост склаў 304 351 заражаных.

1588999115.jpg

Пры гэтым колькасць фіксаваных у суткі смяротных выпадкаў скарацілася амаль удвая. Калі 14 жніўня памёр 10 135 інфіцыраваных хворых, то за мінулыя 24 гадзіны ў свеце памерлі 5637 чалавек.
З пачатку пандэміі вірус быў дыягнаставаны ў 26 882 530 чалавек (дадзеныя актуалізаваны на момант публікацыі), 879 580 чалавек памерлі ад захворвання COVID-19, выкліканага вірусам.
Больш за ўсё заражаных і смяротных выпадкаў у ЗША: у 6,2 млн чалавек дыягнаставалі каронавірус і 188,5 тысячы памерлі. На другім месцы - Бразілія, дзе 4,1 млн выпадкаў заражэння і памерлі ўжо 126,2 тысячы чалавек. Далей, Індыя, дзе таксама больш 4,1 млн заражэнняў, 70,6 тысячы смерцяў. Пры гэтым у Індыі рэзка расце штодзённы прырост колькасці хворых.
Расія на чацвёртым месцы па ліку інфіцыраваных, іх больш за мільён чалавек, і на 12-м месцы, паводле афіцыйнай статыстыкі, па ліку памерлых - 17 820 захварэлых памерлі.
tut.by