У Шарлатсвілі знеслі помнік генералу Лі, які стаў прычынай крывавых сутычак на поўдні ЗША
У горадзе Шарлатсвіль, штат Вірджынія, дэмантаваны помнік генералу Робэрту Лі, які камандаваў войскамі канфэдэрацыі падчас Грамадзянскай вайны ў ЗША. Дэмантаваная статуя яшчэ аднаго канфедэрата — генерала Томаса Джэксана, піша Свабода.
Чатыры гады таму планы знесці манумент сімвалу канфедэратаў прывялі да сутычак абаронцаў помніка і тых, хто выступаў у падтрымку зносу, яны ахапілі мноства населеных пунктаў на поўдні ЗША.
Падчас беспарадкаў у Шарлатсвілі ў натоўп людзей на высокай хуткасьці ўрэзаўся аўтамабіль Dodge Challenger, за стырном якога сядзеў правы экстрэміст. Загінула 32-гадовая жанчына, яшчэ 19 чалавек атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасьці. Пазьней кіроўцу прысудзілі пажыццёвае зняволенне.
Пасля паразы Поўдня ў грамадзянскай вайне ў паўднёвых штатах ЗША былі ўсталяваныя сотні манументаў дзеячам Канфедэрацыі. 150 гадоў таму яны сведчылі пра нацыянальнае прымірэнне, аднак цяпер у іх бачаць перш за ўсё помнікі прыхільнікам рабства.