У Тэль-Авіве адбылася акцыя супраць інтэграцыі з Расіяй і ў падтрымку палітвязняў

19 снежня ў Тэль-Авіве каля расійскай амбасады адбыўся пікет беларускіх ізраільцян супраць акупацыі Беларусі і імперскіх планаў Расіі, а таксама ў падтрымку Наамы Ісахар, якую арыштавалі расійскія ўлады.

_79773811_2441307419330050_3683309437029711872_o.jpg

У акцыі прынялі ўдзел некалькі чалавек. Гучалі лозунгі на іўрыце і беларускай мове «Беларусь — гэта не Расія», «Саюз з Расіяй — вайна і галеча», «Вярніце Нааму дадому» і іншыя.

Напачатку пікета з расійскай амбасады выйшлі яе супрацоўнікі, якія мелі пэўныя прэтэнзіі да пікетоўцаў.

Як зазначае арганізатар акцыі Барыс-Давід Балтэ: «Аргументы супрацоўнікаў амбасады былі — "мы адзін народ", "ўсё жыццё жылі ў адной дзяржаве"».