У Туркменістане — новы прэзідэнт
12 сакавіка 2022 года ў Туркменістане прайшлі выбары прэзідэнта. Паводле звестак ЦВК краіны, з 3 460 080 агульнай колькасці зарэгістраваных выбаршчыкаў прагаласавала 3 362 052, што склала 97,17%.

Новым прэзідэнтам Туркменістана стаў 40-гадовы Сердар Бердымухамедаў, якому налічылі 72,97% галасоў. У іншых васьмі кандыдатаў — ад 1% да 11%.
Сердар Бердымухамедаў — сын цяпер ужо былога прэзідэнта 64-гадовага Гурбангулы Бердымухамедава, які кіраваў краінай 15 гадоў. Дагэтуль малады Туркменбашы працаваў віцэ-прэм'ерам.