У Вінніцы затрымалі магчымых карэктыроўшчыкаў агню падчас сённяшняга ракетнага ўдара

Пасля расійскіх ракетных удараў па Вінніцы ўкраінскія праваахоўнікі затрымалі некалькі дзясяткаў чалавек, якіх падазраюць у карэкціроўцы агню. Іх зараз дапытваюць. Пра гэта паведаміў міністр унутраных спраў Украіны Дзяніс Манастырскі на брыфінгу, каментуючы чуткі пра нібыта затрыманне наводчыка акупантаў.

1657811836_8811.jpg

«Пасля гэтай трагедыі былі затрыманыя некалькі дзясяткаў чалавек», — адзначыў ён.

Паводле слоў міністра, пасля адпаведных допытаў можна будзе ўжо напэўна сказаць, што хтосьці з іх быў наводчыкам расійцаў.

Нагадаем, раніцай 14 ліпеня расійскія вайскоўцы запусцілі ракеты па цэнтры Вінніцы, якія трапілі ў будынак з офіснымі памяшканнямі. На месцы «прылётаў» узнік пажар, агонь перакінуўся на аўтастаянку.

Ужо вядома аб гібелі 22 чалавек (з іх трое дзяцей), а таксама аб тым, што каля 115 пацярпелых звярнуліся па дапамогу ў медустановы, з іх шпіталізаваны 52 (34 — у цяжкім стане ўключна з трыма дзецьмі, з іх 5 — у крытычным).

Паводле звестак камандавання паветраных сіл УСУ, расійцы ўдарылі па цэнтры Вінніцы крылатымі ракетамі «Калібр», запусціўшы іх з падводнай лодкі ў акваторыі Чорнага мора.

Паводле unian.net.