У Вялікабрытаніі склалі чорны спіс расійскіх алігархаў

Абрамовічу, Сечыну і яшчэ чатыром асобам з акружэння Пуціна плануюць абмежаваць перасоўванне і магчымасці вядзення бізнесу ў ЕС і іншых краінах, піша The Telegraph.

ktovkurse.com

ktovkurse.com

Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Тэрэза Мэй ўхваліла складзены брытанскай выведкай чорны спіс з шасці расійскіх алігархаў, паведамляе выданне The Telegraph ўвечары 7 снежня. Паводле яго інфармацыі, дакумент будзе распаўсюджаны сярод органаў урада Вялікабрытаніі, а таксама саюзнікаў краіны ў Еўропе і Паўночнай Амерыцы з мэтай перашкодзіць свабоднаму перамяшчэнню яго фігурантаў і захаванню іх бізнес-імперый.
Высокапастаўленая крыніца ў брытанскім урадзе ў гутарцы з The Telegraph адзначыла, што плануецца абмежаваць магчымасць згаданых у спісе асобаў свабодна перамяшчацца і працаваць у Вялікабрытаніі, Еўропе і «дзе-небудзь яшчэ». Лічыцца, што алігархі «маюць вельмі цесныя прафесійныя і фінансавыя сувязі» з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным.
Сярод фігурантаў чорнага спісу - Раман Абрамовіч і Ігар Сечын.
«Мы лічым, што яны аказваюць Крамлю падтрымку па цэлым шэрагу кірункаў, у тым ліку выкарыстоўваючы свае фінансавыя магчымасці ў інтарэсах расійскай дзяржавы», — растлумачыў суразмоўца The Telegraph. Меры супраць фігурантаў спісу стануць важнай часткай адказу Лондана на атручэнне былога двайнога агента Сяргея Скрыпаля ў Солсберы, адзначыў ён.
Па словах крыніцы, у спісе апынуўся Раман Абрамовіч, бо «лічыцца, што ён аказвае Пуціну самую значную фінансавую падтрымку». У пералік патрапілі таксама Ігар Сечын, Алішэр Усманаў, Аркадзь і Барыс Ратэнбергі, Алег Дзерыпаска, піша The Telegraph. Што да апошняга, то, як адзначае брытанскае выданне, ён не толькі аказвае фінансавую падтрымку Крамлю, але таксама мае цесныя адносіны з расійскімі спецслужбамі, у тым ліку з «падраздзяленнем ваеннай выведкай ГРУ, якое правяло тэракт у Солсберы» з ужываннем нервова-паралітычнага рэчыва. 
dw.com