У ЗША пачнецца масавая экстранная вакцынацыя прэпаратам ад Pfizer і BioNTech
Вакцына атрымала ўхвалу на рэгістрацыю ад Упраўлення па санітарным наглядзе за якасцю харчавання і медыкаментаў Міністэрства аховы здароўя ЗША (FDA).
![52556516_401.jpg 52556516_401.jpg](/img/v1/images/52556516_401.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Трамп запэўніў, што першыя амерыканцы атрымаюць вакцыну ад COVID-19 ужо «менш чым праз 24 гадзіны», а лек выратуе мільёны жыццяў і неўзабаве раз і назаўжды спыніць пандэмію.
«У мяне сапраўды добрыя навіны. Сёння наша нацыя дасягнула медычнага цуду. Мы паставілі бяспечную і эфектыўную вакцыну ўсяго за дзевяць месяцаў. Гэта адно з найбуйнейшых навуковых дасягненняў у гісторыі», — заявіў Трамп.