Праз каронавірус пасольства Украіны ў Беларусі часткова прыпыняе консульскі прыём
Пра гэта паведамляецца на старонцы пасольства ў фэйсбуку.
![ukrambasminsk_2.jpg ukrambasminsk_2.jpg](/img/v1/images/ukrambasminsk_2.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
У Рэспубліцы Беларусь назіраецца імклівы рост колькасці грамадзян, інфіцыраваных COVID-19 (штодня больш за 1900 чалавек). Зыходзячы з вышэй сказанага, з 14 па 18 снежня 2020 г. консульскі аддзел Пасольства Украіны ў Рэспубліцы Беларусь часткова прыпыняе консульскі прыём. У названы перыяд часу прыём будзе ажыццяўляцца выключна па пытаннях надзвычайнага характару (смерць, арышт, вяртанне ва Украіну).