Некамерцыйны інфармацыйна-аналітычны праект «Рупар COVIDa» запусціў сваю газету
Рупар прапануе перадаваць газету тым, хто не чытае навіны анлайн.
![photo_2020_12_12_13_20_04.jpg photo_2020_12_12_13_20_04.jpg](/img/v1/images/photo_2020_12_12_13_20_04.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Некамерцыйны інфармацыйна-аналітычны праект «Рупар COVIDa» запусціў сваю газету.
Першае выданне ўжо гатова. У кожным выпуску спецыялісты ў галіне аховы здароўя будуць распавядаць беларусам пра навіны, датычныя пандэміі каронавірусу ў Беларусі. Плануецца некалькі выпускаў на тыдзень.
Рупар прапануе спампаваць газету, раздрукаваць яе і перадаваць тым, хто не чытае навіны онлайн, а таксама расклейваць яе ў сваіх дамах і дварах.