Ісландскія навукоўцы назвалі боль у цягліцах адным з найбольш часта сустракаемых сімптомаў каронавіруса

Група ісландскіх навукоўцаў высветліла, што найбольш распаўсюджанымі сімптомамі каронавіруса ў інфіцыраваных з'яўляюцца міалгія (боль у цягліцах) і галаўны боль.

nqgrntc8.jpg

Адпаведныя дадзеныя прыводзяцца ў даследаванні, апублікаваным у навуковым выданні British Medical Journal. 
Эксперты вывучылі даныя аб стане 1564 жыхароў Ісландыі, хто захварэў COVID-19. Згодна з вынікамі працы, міалгія была зафіксавана ў 55% пацыентаў. Больш за палову (51%) удзельнікаў даследавання адчувалі галаўны боль, а ў 49% адзначалася наяўнасць сухога кашлю.
На працягу ўсяго часу плыні хваробы ў большасці (67%) пацыентаў сімптомы выяўляліся ў лёгкай форме, адзначаюць навукоўцы.
tut.by