У Докшыцкім раёне на кавід хварэе 3% насельніцтва
Як і ўвесну, гэтыя мясціны — чырвоная зона каронавіруса.
![Фота wikipedia.org Фота wikipedia.org](/img/v1/images/dokshytsy_town.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота wikipedia.org
Па афіцыйных звестках, на гэты момант на каранавірус хварэе 3% жыхароў Докшыцкага раёна, паведамляе «Наша Ніва» са спасылкай на докшыцкую газету «Родныя вытокі».
Статыстыка кавіду па асобных раёнах і абласцях у Беларусі не публікуецца. Аднак мясцовыя СМІ і органы ўлады ў некаторых раёнах даюць звесткі.
Так, на мінулым тыдні гарвыканкам Магілёва апублікаваў лічбы смяротнасці за 11 месяцаў 2020 года, з якіх вынікае, што смяротнасць у горадзе вырасла проці мінулага года больш як на 20%.
У Докшыцкім жа раёне па стане на 11 снежня ўжо 648 хворых на кавід. 58 ляжаць у стацыянары, яшчэ 590 хварэюць дома. Памерлі за час пандэміі 12 чалавек.
Паколькі ў Докшыцкім раёне жыве 22 200 чалавек, гэта значыць, што хварэе 3% жыхароў або кожны 34-ы.