У Еўрапарламенце стартавала акцыя салідарнасці з Еўромайданам

Акцыя салідарнасці з украінскім народам, якія імкнуцца еўраінтэграцыі, адбылася ў будынку Еўрапейскага парламента ў Брусэлі. Арганізаваў яе віцэ-прэзідэнт Еўрапейскай народнай партыі, Яцэк Сарыюш-Вольскі.



aksia_evroparlment.jpg

Палітык заклікаў еўрадэпутатаў і простых наведвальнікаў сфатаграфавацца на фоне сцягоў Украіны і ЕС і постэра з надпісам «Салідарнасць з Украінай». І такім чынам задэклараваць сваю падтрымку еўрапамкненняў Украіны і асудзіць крывавы разгон Евромайдану. У першыя гадзіны акцыі каля сцягоў ўжо сфатаграфаваліся пяцьдзесят еўрапарламентарыяў і работнікаў Еўрапарламента. Фотаздымкі, якія будуць зробленыя на працягу акцыі, размесцяць у сацыяльных сетках і на сайтах еўрапейскіх партый.
 

Яцэк Сарыюш-Вольскі: «Я папрасіў членаў Еўрапарламента і ўсіх, хто тут працуе, прыйсці і праявіць салідарнасць з украінскім Еўрамайданам, з іх еўрапейскімі імкненнямі дзеля свабоды, годнасьці і еўрапейскага выбару. Такім чынам мы хочам паказаць людзям, якія цяпер мерзнуць на Еўрамайдане, што пра іх не забыліся. У Еўропе, у Брусэлі і ў Еўрапейскім парламенце, дзе глыбока разумеюць гэты рух».

5.ua