У Кіеве на мітынгу камуністаў каля музея ВАВ пралілася першая кроў (фота)
Міліцыя затрымала 15 маладых людзей, якія спрабавалі распачаць бойку з прыхільнікамі Камуністычнай партыі Украіны ля музея Вялікай Айчыннай вайны ў сталіцы.
Як перадае hromadske.tv, група маладых людзей, некаторыя з іх былі ў масках, спрабавалі прайсці да музея. Міліцыя заблакавала іх ля ўваходу, адбылося сутыкненне. Некалькі маладых людзей праваахоўнікі завялі ў аўтазак, тыя супраціўляліся. «Затрыманыя былі агрэсіўныя, аднаму з удзельнікаў разбілі галаву, была кроў», — перадае журналіст выдання.
У Аддзеле сувязяў з грамадскасцю ГУ МУС Украіны ў горадзе Кіеве, ля музея Вялікай Айчыннай вайны сабралася каля 1 тысячы грамадзян «для правядзення святочных мерапрыемстваў».
Некалькі дзясяткаў маладых мужчын, частка з якіх былі ў балаклавах, спрабавалі справакаваць бойку з удзельнікамі мерапрыемстваў. У выніку аператыўнага ўмяшання праваахоўнікаў канфліктную сітуацыю ўрэгулявалі. За супрацьпраўныя дзеянні 15 маладых людзей затрыманыя і дастаўленыя ў міліцыю для высвятлення абставінаў.
У Кіеве падчас масавых мерапрыемстваў з нагоды святкавання Дня міжнароднай салідарнасці працоўных ахову грамадскага парадку забяспечваюць каля 6,5 тыс. міліцыянтаў. Дапамагаюць работнікам міліцыі забяспечваць правапарадак прадстаўнікі 22 грамадскіх фарміраванняў.