У Літве правядуць Форум свабоднай Расіі

У Вільні 9 і 10 сакавіка пройдзе першы Форум свабоднай Расіі, на якім удзельнікі абмяркуюць прапановы аб выхадзе з сённяшняга палітычнага, эканамічнага і культурнага крызісу. Пра гэта 3 сакавіка паведамілі ў аргкамітэце форуму.



12565399_654032141402982_1785094908001819053_n_325.jpg

"Удзельнікі форуму абмяркуюць як перспектывы Расіі пасля Пуціна, так і прыкладныя праблемы грамадзянскай і праваабарончай дзейнасці, падзеляцца назапашаным вопытам работы ва ўмовах аўтарытарнага рэжыму, зоймуцца выпрацоўкай механізмаў каардынацыі дзейнасці апазіцыйных актывістаў у Расіі і за яе межамі ", — гаворыцца ў заяве арганізатараў.

Плануецца правядзенне дзевяці сесій у розных фарматах, у якіх прымуць удзел больш за 40 спікераў:

Гары Каспараў, Яўген Чычваркін, Маша Гесэн, Яўген Кісялёў, Ілля Панамароў, Зоя Светлавая, Леў Панамароў, Андрэй Іларыёнаў і многія іншыя.

У першы дзень форуму, 9 сакавіка, адбудуцца тэматычныя секцыі, у якіх возьмуць удзел спецыялісты ў галіне антыкарупцыйнай дзейнасці, вядомыя праваабаронцы і былыя палітвязні, грамадзянскія актывісты, якія маюць вопыт рэальных дзеянняў ва ўмовах пагаршэння сітуацыі з правамі чалавека ў Расеі і лідэры эмігранцкіх супольнасцяў Лондана, Прагі, Берліна, Вашынгтона і Вільнюса.

10 сакавіка, у другі дзень працы форуму, пройдзе некалькі сесій у выглядзе дыскусійных панэляў па найбольш актуальных пытаннях: Расія пасля Пуціна, знешняя палітыка пуцінскай Расіі, масмедыя і журналістыка, выбары-2016.

Паводле: kasparov.ru