У Літве адзначаюць Казюкас. Беларусы прывезлі на свята свой "гарадок"

Сёлета на Лукішскім пляцы абсталяваны Беларускі гарадок майстроў. Па святочным кірмашы ў Вільні прагулялася і прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайтэ.



dalia11.jpg

У Вільні распачаўся штогадовы традыцыйная кірмаш літоўскіх народных рамёстваў, гісторыя якой бярэ пачатак у 17 стагоддзі. Гэтае свята доўжыцца тры дні. На кірмашы можна купіць кераміку, карціны, вырабы са скуры і металу — усё, што, па народных павер'ях, любіць святы Казімір. На кірмашы можна набыць і галоўныя атрыбуты свята — пернікі і спецыяльна аформленыя галінкі вярбы «казіміркі».

Сёлета ў віленскім кірмашы бяруць удзел каля 300 замежных майстроў. Будуць прадстаўнікі з 15 краін — Польшчы, Латвіі, Эстоніі, Расіі, Беларусі, Расіі, Украіны , Перу, Венгрыі, Турцыі, Грузіі і г. д.

«У гэтым годзе чакаюцца каля 300 гасцей з-за мяжы. 130 месцаў выдзелена ім каля Лукішскай плошчы, астатнія размесцяцца каля Ратушы. У гэтым годзе на Лукішскім пляцы будзе абсталяваны Беларускі гарадок. Мы штогод ўдзяляем асаблівую ўвагу якой-небудзь краіне, і сёлета гэта Беларусь. Гэта будзе такі своеасаблівы павільён, у якім будзе прадстаўлена нацыянальная беларуская спадчына. Тут свае тавары прадставяць беларусы, агулам іх прыедзе каля 50, прывязуць яны і сваіх музыкаў», — распавёў арганізатар святочнага кірмаша Кястас Шэйдукіс.

Па святочнаму рынку прагулялася і прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайтэ.

Паводле Delfi і афіцыйнай старонкі ў Facebook Далі Грыбаўскайтэ