Літва святкуе 25-годдзе аднаўлення незалежнасці
Сёння Літва святкуе 25-годдзе аднаўлення незалежнасці, з гэтай нагоды па ўсёй краіне праходзяць канцэрты, урачыстыя мерапрыемствы, выставы, парад.

Гістарычны выхад з Савецкага Саюза святочна адзначаць і ў Сойме. У будынку парламента адбудзецца цырымонія ўзняцця сцягоў трох Балтыйскіх краін.
З нагоды свята ў Віленскай ратушы арганізуецца дыскусія круглага стала пра ўрокі гісторыі і выклікі сучаснасці, у ёй прымуць удзел палітыкі з Балтыйскіх краін, Паўночнай Еўропы, Польшчы, Украіны і ЗША.
Пасля абеду ў сталіцы таксама адбудзецца шэсце, якое выклікае супярэчлівыя ацэнкі з-за нацыяналістычных лозунгаў.